ПАБУДУЕМ РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ МОЛАДЗІ Ў
БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ РАЗАМ!
Брэсцкая крэпасць-гэта аб’ект сусветнай гістарычнай спадчыны, прыклад
мужнасці і самаахвярнага служэння Айчыне.
З мэтай захавання ў кожнай сям’і памяці пра салдат Перамогі Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт выступіў ініцыятарам праекта па стварэнні
Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Ініцыятыву падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
З 2018 года на базе маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў патрыятычных акцыях і мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 50 тысяч навучэнцаў Брэсцкай вобласці. У цяперашні час праводзяцца работы па праектаванні дадатковых памяшканняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці з мэтай пашырэння яго магчымасцяў. У цэнтры будуць створаны ўсе ўмовы для арганізацыі кругласутачнай і круглагадовай работы па патрыятычным выхаванні школьнікаў і моладзі ўсёй рэспублікі.
Усе, хто неабыякавы да гераічнага мінулага нашага народа, падтрымлівае патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення можа прыняць удзел у стварэнні Цэнтра.
13 ліпеня святкуе Дзень нараджэння генеральны дырэктар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Сенькавец Ганна Уладзіміраўна!
Дарагая Ганна Уладзіміраўна! Віншуем Вас З Днём Нараджэння!
Хай кожны дзень прыносіць у жыццё яркія і радасныя моманты, а поспех і натхненне заўсёды будуць спадарожнічаць ў вашым нялёгкім, але дзіўным творчым шляху. Шчасця, здароўя, творчых здзяйсненняў!
Паважаныя знатакі тэатральнага мастацтва! Прапануем вашай увазе праграму ХХVIII МІЖНАРОДНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ «БЕЛАЯ ВЕЖА», які адбудзецца ў Брэсце з 10 па 15 верасня 2024!
……………………………………….
Азнаёміцца з апісаннем кожнага фестывальнага спектакля вы зможаце на наступным тыдні на абноўленай версіі афіцыйнага сайта БАТД!
……………………………………….
З 9 ліпеня квіткі ў касе тэатра (вт-сб: 13.00 – 20.00, нд: 14.00-19.00, пн. – выхадны), на сайце Квіткі.бай, а таксама ў распаўсюднікаў.
інфармацыя па тэлефоне + 375 (162) 34-26-57, +375 29 530 99 39 (каса).
…………………………………………
Сачыце за навінамі!