ПАБУДУЕМ РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ МОЛАДЗІ Ў
БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ РАЗАМ!

Брэсцкая крэпасць-гэта аб’ект сусветнай гістарычнай спадчыны, прыклад
мужнасці і самаахвярнага служэння Айчыне.
З мэтай захавання ў кожнай сям’і памяці пра салдат Перамогі Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт выступіў ініцыятарам праекта па стварэнні
Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Ініцыятыву падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
З 2018 года на базе маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў патрыятычных акцыях і мерапрыемствах прыняло ўдзел больш за 50 тысяч навучэнцаў Брэсцкай вобласці. У цяперашні час праводзяцца работы па праектаванні дадатковых памяшканняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці з мэтай пашырэння яго магчымасцяў. У цэнтры будуць створаны ўсе ўмовы для арганізацыі кругласутачнай і круглагадовай работы па патрыятычным выхаванні школьнікаў і моладзі ўсёй рэспублікі.
Усе, хто неабыякавы да гераічнага мінулага нашага народа, падтрымлівае патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення можа прыняць удзел у стварэнні Цэнтра.