Фестываль «Белая Вежа» заснаваны ў 1996 годзе і з’яўляецца форумам прафесійнага тэатральнага мастацтва, які штогод праводзіцца ў верасні ў горадзе Брэст.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.
Фестываль праходзіць пры падтрымцы партнёраў, спонсараў, а таксама грантаў міжнародных арганізацый на ўдзел калектываў у форуме.

Да ўдзелу ў фестывалі на конкурснай аснове запрашаюцца:
– сцэнічныя пастаноўкі сусветнай і нацыянальнай драматургіі
– эксперыментальная драма
– пластычны тэатр і сучасная харэаграфія
– спектаклі тэатра лялек
– вулічныя прадстаўленні
Адбор ажыццяўляе Экспертны савет фестывалю.


Праграма фестывалю фарміруецца па наступных напрамках.

«БЕЛАЯ ВЕЖА» НА ТЭАТРАЛЬНАЙ СЦЭНЕ:
драматычныя, лялечныя, пластычныя і музычныя пастаноўкі на тэатральных пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, на сцэне Брэсцкага тэатра лялек і інш.
«БЕЛАЯ ВЕЖА» НА ВУЛІЦАХ БРЭСТА:
спектаклі становяцца даступнымі кожнаму жыхару горада; тэатральнай пляцоўкай з’яўляецца галоўная плошча горада, гарадскі парк, вуліцы і гандлёвыя цэнтры.
«БЕЛАЯ ВЕЖА» Ў ГОРАДАХ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ:
* Дырэкцыя фестывалю мае права пакідаць без каментароў адхіленыя заяўкі


Арганізацыйныя і фінансавыя ўмовы

Пражыванне ўдзельнікаў арганізавана ў адна- і двухмесных нумарах у гасцініцах «Інтурыст», «Веста», «Беларусь». Аплата пражывання і харчавання на перыяд да трох сутак – за кошт сродкаў фестывалю. Калі калектыў знаходзіцца ў Брэсце больш за тры сутак, аплата пражывання і харчавання ажыццяўляецца за кошт сродкаў накіроўваючага боку.
Усе іншыя фінансавыя ўмовы будуць абмеркаваны ў індывідуальным парадку з кожным калектывам-удзельнікам.
Харчаванне ўдзельнікаў будзе арганізавана па індывідуальнай дамоўленасці з калектывамі.
Транспартныя выдаткі пакрываюцца за кошт накіроўваючага боку.
Усе іншыя фінансавыя ўмовы будуць абмеркаваны ў індывідуальным парадку з кожным калектывам-удзельнікам.


Кантакты

Усю электронную інфармацыю просім накіроўваць па адрасе brestfestival.belayavezha@gmail.com
Будзем рады адказаць на ўсе пытанні, якія вас цікавяць, па тэлефонах:
+375 (162) 34-26-53 (дырэктар фестывалю Казак Аляксандр Аляксандравіч)
+375 (162) 34-26-59 (член экспертнага савета Шэлест Вера Уладзіміраўна)