Міжнародны тэатральны фестываль» Белая Вежа " XXVIII
10 -15 верасня 2024 года

ХХVIII МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «БЕЛАЯ ВЕЖА»

адбудзецца ў Брэсце з 10 па 15 верасня 2024 года

 

Фестываль «Белая Вежа» вяртаецца, каб падарыць аматарам сцэнічных мастацтваў чарговы незабыўны тэатральны верасень.
У дваццаць восьмы раз падымаецца заслона нашага ўнікальнага форуму. З’язджаюцца старыя знаёмыя, палюбіўшыяся брэсцкаму гледачу, і новыя калектывы, якія з вялікім хваляваннем рыхтуюцца прадставіць на вышэйшым узроўні сваё майстэрства.

Шляхам прафесійнага адбору экспертны савет сфармаваў рэпертуарную афішу тэатральнага форуму. У фестывалі прымуць удзел калектывы з 9 краін свету: Азербайджана, Беларусі, Даніі, Казахстана, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.

У праграму ўключана 23 спектаклі ад 23 тэатральных калектываў. Большую частку афішы склалі пастаноўкі па творах класічнай літаратуры. На сцэне ажывуць персанажы А. Пушкіна, М. Лермантава, Н. Гогаля, А. Астроўскага, Ф. Дастаеўскага, Н. Лескова, І. Тургенева, А. Чэхава, М. Горкага, У. Шэкспіра, Г. Х. Андэрсена, О. Генры і інш.

Жанравая палітра «Белай Вежы» таксама традыцыйна адрозніваецца разнастайнасцю. Вы ўбачыце камедыі, драмы і меладрамы, эксперыментальныя, пластычныя і музычныя пастаноўкі, спектаклі тэатра лялек і інш.

Паказ спектакляў адбудзецца на 3 мовах: беларускай, рускай і мове комі.

Пастаноўкі пройдуць на 5 пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек, Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, Брэсцкім абласным палацы культуры прафсаюзаў.

10 верасня ў 18.00 у вялікай зале БАТД адбудзецца адкрыццё фестывалю спектаклем «Бацькі і дзеці» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст, Беларусь).

Усяго ў праграме прадстаўлена 14 пастановак тэатра драмы. Сярод якіх:

  • «Дуброўскі. Пачатак» Усходне-Казахстанскага абласнога драматычнага тэатра (Усць-Каменагорск, Казахстан);
  • «Мёртвыя душы» Наўгародскага акадэмічнага тэатра драмы імя Ф.М. Дастаеўскага (Вялікі Наўгарад, Расія);
  • «Пір падчас чумы» Дзяржаўнага Ордэна дружбы народаў рускага драматычнага тэатра ім. В. Маякоўскага (Душанбе, Таджыкістан);
  • «На бойкім месцы» Дзяржаўнага Маладзёжнага тэатра Узбекістана (Ташкент, Узбекістан);
  • «Дзядзькаў сон» Тэатра «Школа драматычнага мастацтва» (Масква, Расія);
  • «На дне» Пермскага тэатра «У Моста» (Перм, Расія);
  • «Шчасце туркмен» Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна (Ашхабад, Туркменістан);
  • «Жыццё без…» Дзяржаўнага акадэмічнага рускага тэатра драмы імя М. Горкага (Астана, Казахстан);
  • «Дзікарка» Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя В. Маякоўскага (Масква, Расія);
  • «Старомодная камедыя» Датска-Расійскага тэатра «Дыялог» (Капенгаген, Данія);
  • «Карней» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Мінск – Беларусь);
  • «Маскарад» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага (Мінск, Беларусь);
  • «Дзяўчынка» Тэатра Пілігрымаў (Іркуцк, Расія);
  • «Бацькі і дзеці» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст – Беларусь).

Афіша парадуе дзіцячую аўдыторыю 5-ю спектаклямі:

  • «Ляўша» Нацыянальнага музычнага-драматычнага тэатра Рэспублікі Комі (Сыктыўкар, Рэспубліка Комі);
  • «Казка пра мёртвую царэўну» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Мінск – Беларусь);
  • «Джоні – правадыр чырванаскурых» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (Мінск, Беларусь);
  • «Рагнарок. Гібель багоў» Тэатра лялек Кузбаса імя Аркадзя Гайдара (Кемерава, Расія);
  • «Казка пра Андрэйку, або як зебра ажыла» Бранскага абласнога тэатра лялек (Бранск, Расія).

Акрамя драматычных пастановак на фестывалі прадстаўлены 4 спектаклі тэатра лялек:

  • «Рагнарок. Гібель багоў» Тэатра лялек Кузбаса імя Аркадзя Гайдара (Кемерава, Расія);
  • «Гертруда – Даніі краса і каралева і гэты, як яго, прынц Датскі…» Рязанскага дзяржаўнага абласнога тэатра лялек (Рязань, Расія);
  • «Казка пра Андрэйку, або як зебра ажыла» Бранскага абласнога тэатра лялек (Бранск, Расія);
  • «Вішнёвы сад» Брэсцкі тэатр лялек (Брэст, Беларусь).

Таксама ў праграме форуму:

  • Пластычны спектакль «Літос» Тэатра Матэрыя (Лодзь, Польшча);
  • Монаспектакль «Айседора» Азербайджанскага Дзяржаўнага Акадэмічнага Музычнага Тэатра (Баку, Азербайджан).

Работы 6 творчых калектываў з Беларусі стануць удзельнікамі «Белая Вежа – 2024». Сярод іх:

  • «Бацькі і дзеці» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст – Беларусь);
  • «Казка пра мёртвую царэўну» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Мінск – Беларусь);
  • «Джоні – правадыр чырванаскурых» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (Мінск, Беларусь);
  • «Вішнёвы сад» Брэсцкі тэатр лялек (Брэст, Беларусь);
  • «Маскарад» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага (Мінск, Беларусь);
  • «Карней» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь).

Закрыццё фестывалю адбудзецца ў вялікай зале Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. 15 верасня ў 18.00 – Дзяржаўны Маладзёжны тэатр Узбекістана пакажа камедыю А. Н. Астроўскага «На бойкім месцы».

У гэтым годзе фестываль пройдзе пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС).

Арганізатары дзякуюць спонсарам і дзелавым партнёрам за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні МТФ «Белая Вежа – 2024»:

– ТАА «Аквафортэз»;
– СП «Санта Бремор» ТАА;
– Брэсцкае прадстаўніцтва кандытарскай фабрыкі «Віцьба»;
– ААТ «Савушкін прадукт»;
– ТАА «Універсал-Люкс»;
– ІП «Інкафуд» ТАА;
– ТАА «Чайна-кававая кампанія».

Азнаёміцца з праграмай фестывалю і набыць білеты на спектаклі вы можаце з 09.07.2024:
– у касе тэатра (аўт – сб: 13.00 – 20.00, нд – 14.00 – 19.00, пн. – выхадны);
– на сайтах www.bresttheatre.info і www.kvitki.by;
– у афіцыйных распаўсюджвальнікаў.

Кошт білетаў на спектаклі для дзяцей ад 12 да 14 руб., на дзённыя і вячэрнія пастаноўкі ад 12 да 65 руб.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: +375 (162) 34-26-52 (намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыі і арганізацыі гледача Барыскіна Ларыса Аляксандраўна).

Тэлефон касы:
+375 (162) 34-26-57
+375 29 530 99 39
Тэл./факс: 34-26-56 (прыёмная), e-mail: bresttheatre@brest.by
+375 (162) 34-26-62, +375 33 994-26-62 (адміністратар).

Афіцыйныя групы тэатра ў сацсетках:
facebook.com/brtheatre; vk.com/brtheatre; instagram.com/brestdramatheatre.

Рэспубліка Беларусь, г.Брэст, вул.Леніна, 21.