Уважаемые зрители, вы можете забронировать билеты в Брестский академический театр драмы
в кассе театра по телефону: 8 0162 34-26-57, +375 29 530 99 39 (набыццё білетаў ажыццяўляецца ў дзень замовы!)


РЭЖЫМ ПРАЦЫ КАСЫ:

аўторак – субота: 13.00 – 20.00
нядзеля: 14.00 – 19.00
панядзелак – выходны


КАЛЕКТЫЎНЫЯ ЗАЯЎКІ ПРЫМАЮЦЬ ТЭАТРАЛЬНЫЯ РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКІ БІЛЕТАЎ ПА ТЭЛЕФОНАХ:

+375 (29) 797-63-42 Любоў Іванаўна (e-mail: orlovaljubov@rambler.ru)
+375 (29) 723-92-37 Наталля Яўгеньеўна (e-mail: nata.rys@list.ru)
+375 (29) 725-29-83 Наталля Іванаўна (e-mail: 7252983@mail.ru)
+375 (29) 562-68-79 Ліліяна Міхайлаўна (e-mail: liliannak1@yandex.by)
+375 (29) 720-17-65 Вольга Адамаўна (e-mail: olgakukal@yandex.by)
+375 (29) 227-25-90 Алена Георгіеўна (e-mail: alenox@bk.ru)
(магчыма дастаўка білетаў, нал./безнал. разлік)


KVITKI.BY

Прапанаем Вам скарыстацца паслугай электроннага заказу і набыцця білетаў праз сістэму KVITKI.BY


ДЛЯ ВАШАЙ ЗРУЧНАСЦІ, АЗНАЁМЦЕСЯ З ПРАВІЛАМІ КАРЫСТАЛЬНІКА:

– Рэзервацыя білетаў дзейнічае на працягу 24 гадзін з моманту браніравання. Калі білеты не выкупляюцца па заканчэнні гэтага тэрміну, рэзервацыя аўтаматычна анулюецца. Адмена рэзервацыі ўручную немагчымая.

– Па заканчэнні працэдуры браніравання білетаў, код брані накіроўваецца вам на e-mail, адкуль Вы можаце яго раздрукаваць.

– Выкупіць забраніраваны білет вы можаце ў любой касе сеткі KVITKI BY, прад’явіўшы атрыманы пры рэзервацыі код брані. З поўным спісам кас KVITKI BY, іх адрасамі і рэжымам працы можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы Касы ў верхняй частцы сайта.

– Білет можа забраць любы чалавек, які прад’явіць 18-значны код брані.

– Акрамя браніравання, любы карыстальнік можа купіць білеты онлайн з дапамогай электронных грошай, але абавязкова і самастойна раздрукаваць яго на прынтары (для прагляду і друку білетаў, магчыма, спатрэбіцца праграма для прагляду PDF: Acrobat Reader, Foxit Reader або любы сучасны браўзер).

– Па аднаму білету на мерапрыемства можа патрапіць толькі адзін чалавек. Адказнасць за захаванасць білета нясе глядач. Не дапускайце капіравання/сканавання штрых-кодаў вашых білетаў, т. к. на мерапрыемства патрапіць той чалавек, чый білет будзе актываваны першым.

– Пры куплі білета на сайце і ў касах KVITKI BY з кожнага білета можа спаганяцца сэрвісны збор у памеры 2 BYN., які ўваходзіць у кошт білета. Сэрвісны збор за паслугі аператара ўключае ў сябе выдаткі на:

a. білетныя бланкі і іншыя расходныя матэрыялы;
b. камісію банка за суправаджэнне продажу білетаў;
c. адміністраванне і развіццё цэнтралізаванай сістэмы продажу білетаў.
– Пры куплі білета ў пунктах продажу партнёраў KVITKI BY (салонах сувязі «Связной» і «Еўрасетка», касах ZIZU.by і інш.) можа спаганяцца дадатковая камісія за паслугу па афармленні білета. Памер камісіі можна ўдакладніць у гандлёвых пунктах.

– Згодна з п. 5 арт. 217 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўваходныя білеты могуць быць вернуты арганізатару мерапрыемства: па ініцыятыве грамадзяніна або арганізацыі за адзін каляндарны дзень да правядзення мерапрыемства, пры гэтым грамадзяніну або арганізацыі, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца не менш за 75 % кошту ўваходнага білета.

– Пры вяртанні білета на мерапрыемства, якое адбудзецца, сэрвісны збор не кампенсуецца ў сувязі з тым, што паслуга па продажы білетаў лічыцца аказанай і яе кошт вяртанню не падлягае.

– KVITKI BY з’яўляецца пасярэднікам паміж арганізатарам мерапрыемства і гледачом. KVITKI BY не нясе адказнасці за неадбыўшыяся або адмененыя мерапрыемствы, змяненне даты правядзення, затрымку, якасць мерапрыемстваў і іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй мерапрыемстваў. Адказнасць за гэтыя пытанні нясе арганізатар мерапрыемства.
– Грошы за білеты на неадбыўшаеся мерапрыемства вяртае арганізатар мерапрыемства, калі няма іншых дамоўленасцей. У выпадку адмены мерапрыемства, на сайце www.kvitki.by і ў касах KVITKI BY, паведамляецца падрабязная інфармацыя аб тым, якім чынам можна вярнуць грошы за білеты.

– У выпадку адмены або пераносу мерапрыемства, грошы за паслугу «Кур’ерская дастаўка» кліенту не вяртаюцца, так як паслуга лічыцца аказанай. Білеты кліент вяртае самастойна згодна з агульнымі правіламі.

– Пры вяртанні білетаў у фірмовых касах KVITKI BY вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца з 12.00 – 19.00

– Набываючы білет на сайце www.kvitki.by, вы згаджаецеся на аўтаматычную рассылку паведамленняў рэкламнага характару на ўказаныя пры рэгістрацыі e-mail і нумар тэлефона.


УМОВЫ ВЯРТАННЯ БІЛЕТАЎ

1. Вяртанне ўваходных білетаў па ініцыятыве фізічнай і юрыдычнай асобы ажыццяўляць не пазней чым за адзін каляндарны дзень да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства тэатра. Пры гэтым фізічнай або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсаваць 100% кошту ўваходнага білета.
2. У выпадку змены складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства тэатра, адмены, змены заяўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:
2.1. грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);
2.2. фізічная або юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет па месцы набыцця не пазней 5 каляндарных дзён з дня замены (адмены) мерапрыемства і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным аб’ёме;
2.3. білеты, набытыя праз электронную платформу «Квiткi.by», прымаць да пачатку запланаванага мерапрыемства як электроннымі аператарамі, так і касай тэатра з кампенсацыяй 100% кошту ўваходнага білета (без уліку камісійнага збору электронных білетных аператараў, камісійнага збору за браніраванне ўваходнага білета і іншых выдаткаў, якія не ўваходзяць у кошт уваходнага білета).
3. Выплата грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, набытага па безнаяўным разліку ажыццяўляць:
3.1. фізічным асобам праз касу тэатра за наяўны і безнаяўны разлік;
3.2. юрыдычным асобам — на разліковы рахунак, указаны ў афіцыйным лісце.