Паважаныя гледачы, набытыя вамі білеты дзейнічаюць у адпаведнасці з датай і часам, указанымі на іх. Ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый маюць права набываць білеты без чаргі. Дырэкцыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць білетаў, набытых з рук.
Пры наяўнасці білета дзеці з 3-х гадоў, у суправаджэнні паўналетніх, могуць наведваць ранішнія і дзённыя спектаклі (канцэрты).
Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх і прыёмных сем’ях, якія атрымліваюць у дзяржаўных установах адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, дадатковую адукацыю дарослых, атрыманую пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ў установы адукацыі Рэспублікі Беларусь, у дзённай форме атрымання адукацыі, прадастаўляецца права на:
- бясплатнае наведванне культурных і спартыўных мерапрыемстваў (пры наяўнасці свабодных месцаў) у дзяржаўных арганізацыях культуры, фізічнай культуры і спорту.
Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня яго правядзення.
У выпадку адмены, змены заяўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым, змены складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб адмене, змене заяўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым, змене складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.
Уваходныя білеты могуць быць вернуты па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней чым за адзін каляндарны дзень да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага білета.
У выпадку змены складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмены, змены заяўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:
- грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета (за выключэннем выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);
- грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным аб’ёме. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства ў выпадках вяртання ўваходных білетаў абавязаны выплаціць грамадзяніну, юрыдычнай асобе грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета не пазней чым за сем каляндарных дзён з дня падачы заявы аб выплаце грашовай кампенсацыі. Выплата грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, набытага па безнаяўным разліку, ажыццяўляецца, як правіла, на банкаўскі рахунак грамадзяніна або юрыдычнай асобы.
Уваход у фае тэатра дазваляецца за 1 гадзіну да пачатку спектакля (канцэрта). Уваход у глядзельную залу дазваляецца пасля другога званка, гледачы могуць займаць месцы, указаныя на білетах. Пасля трэцяга званка гледачы, якія спазніліся на спектакль у вялікай зале, займаюць свабодныя месцы на балконе.
Для зручнасці гледачоў у гардэроб тэатра прымаюцца поліэтыленавыя пакеты, парасоны (з пятлёй), галаўныя ўборы, верхняе адзенне, абутак у пакетах, дарожныя сумкі і дыпламаты пры прад’яўленні змесціва. За страчаны нумарак гардэроба гледач нясе матэрыяльную адказнасць.
У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадзянскай бяспекі на культурна-відовішчныя мерапрыемствы не дапускаюцца грамадзяне, якія:
- маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя ап’яняльныя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або нанесці матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на нанясенне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
- знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых ап’яняльных рэчываў;
- здзяйсняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да падобных дзеянняў любымі метадамі.
У час правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:
– распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў непрадугледжаных для гэтага месцах;
– выкарыстоўваць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы;
– паліць у непрадугледжаных для гэтага месцах;
– ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў ці іншых сродкаў;
– ствараць пагрозу грамадзянскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;
– праводзіць у памяшканне тэатра катоў і сабак;
– уваходзіць у глядзельную залу ў верхнім, у спартыўным адзенні, з дарожнымі сумкамі;
– праносіць у глядзельную залу прадукты харчавання;
– уваходзіць у малую залу або партэр вялікай залы пасля 3-га званка;
– карыстацца мабільнай сувяззю падчас спектакля (канцэрта) і рабіць фота, відэаздымку мерапрыемстваў (без узгаднення з адміністрацыяй).
Пры наведванні культурна-відовішчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-відовішчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарамі з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.
Прыемнага вам адпачынку ў тэатры!
Адказны за кнігу заўваг і прапаноў: Галоўны адміністратар Лубачкіна Наталля Міхайлаўна (кабінет № 19)