2 чэрвеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася штогадовая дабрачынная акцыя “ТЭАТР ДЗЕЦЯМ”.
Калектыў павіншаваў з МІЖНАРОДНЫМ ДНЁМ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ выхаванцаў спецыялізаваных устаноў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях.
……………………………………
Артысты прадставілі дзецям музычны і займальны спектакль “ЦАРЭЎНА-ЖАБА”.
А пасля прагляду казкі нашы гледачы атрымалі падарункі ад прадпрыемства ТАА “УНІВЕРСАЛ-ЛЮКС”, кандытарскай фабрыкі “ВІЦЬБА”, кампаніі “ШАРТЭ”. Усіх спонсараў сардэчна дзякуем за спагадлівасць і сумесна створаную чароўную атмасферу дзіцячага свята.
……………………………………
Дарагія нашы юныя гледачы! Яшчэ раз віншуем Вас з Міжнародным Днём абароны дзяцей! Усміхайцеся, Весялецеся, рабіце новыя адкрыцці. Хай сонейка над вамі свеціць ярчэй, а вы не перастаеце верыць у цуды.


