Вы калі-небудзь задумваліся, як ствараюцца тэатральныя паказы?
Задаваліся пытаннем, што адбываецца за кулісамі, на сцэне і пад сцэнай падчас спектакляў?
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы гатовы раскрыць перад вамі ўсе свае сакрэты.

У інтэрактыўным спектаклі «Закуліссе» вы зможаце:
…………………….
– Пабываць на вялікай і малой сцэнах Тэатра;
– Убачыць, з дапамогай якой апаратуры і тэхнікі ствараецца сцэнічнае чараўніцтва;
– Спусціцца ў аркестравую яму;
– Даведацца, што такое «трум», дзе ён знаходзіцца, і ўбачыць яго на свае вочы;
– Падняцца з экскурсаводам на масткі і каласнікі;
– Дакрануцца да 100-гадовай гісторыі тэатральнага будынка;
– Пачуць мноства цікавых гісторый з тэатральнага жыцця;
І многае іншае.

Чакаем вас на экскурсіі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы!