Мастак-пастаноўшчык: Мікалай ПАЛТАРАКА
Надзея Яноўская - Таццяна ВАСІЛЬКОВА
Надзея Яноўская - Наталля САНДРЫКАВА
Ахмістрыня - Ала ОМЕСЬ
Берман - Вячаслаў ЦЫЦКОЎСКІ
Дубатоўк - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей ПЯТКЕВІЧ
Свеціловіч - Яўген БАГАМОЛАЎ
Рыгор - Іван ГІЗМАНТ
Варона - Дзмітрый БАЦЮК
Стахевіч - Алег БУЗУК
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны. Тут, у старажытным замку гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду.
Беларэцкі становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. А справа ў тым, што далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі звабіў караля Стаха на паляванне, дзе вераломна яго забіў. Паміраючы, кароль Стах накладае праклён на Рамана і прадракае роду забойцы помсту да дванаццатага калена.
З таго часу па гіблай дрыгве маўкліва ляцяць коні ў ноч. Гэта дзікае паляванне караля Стаха гойсае па балоце, наводзячы жах па ўсім наваколлі і гатовае ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху.
А яшчэ начамі па старасвецкім доме Яноўскіх блукаюць Малы Чалавек Балотных Ялін і Блакітная Жанчына – прадвеснікі смерці. Ці зможа Беларэцкі дапамагчы Надзеі пазбегнуць няшчасцяў, ці зможа засцерагчы яе ад кашмарных зданяў?
Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра.
Працягласць — 1 г. 40 хв.
Прэм`ера — люты 2024
Прэса пра тэатралізаваную чытку:
«Дзікае паляванне караля Стаха» (Тэлерадыёкампанія «Брэст», Анастасія Ляўковіч, Юрый Плінда)