Вольга Багдановіч
Мастак-пастаноўшчык - Ірына Шабаценка
Кампазітар - Арцём Багдановіч
Музычнае афармленне, аранжыроўка - Анатоль Кандыба
Балетмайстар - Яўгеній Якуш
ГАСТРОЛИ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ДРАМАТИЧЕСКОГО ТЕАТРА
П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» – гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю.
Галоўныя героі – гэта не простыя баба і чорт, гэта напарнікі, якія заключылі дагавор, каб пасварыць паміж сабой “маладых”. Але ці змогуць яны выканаць гэтую ўмову?
Спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і гумарам. Жарты спектакля выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі могуць парушыць сямейнае шчасце. Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару.
УВАГА!!!Спектакль імерсіўны і інтэрактыўны! Кожны зможа стаць часткай нашага дзеяння. Добры настрой, гумар і жаданне паўдзельнічаць у спектаклі – абавязковыя ўмовы для яго наведвання.


