
Уважаемые зрители!
26.01.2025 в 19.00 состоится дополнительный показ театрализованной читки «Дзiкае паляванне караля Стаха».
…………………………..
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны. Тут, у старажытным замку гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду.
Беларэцкі становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. А справа ў тым, што далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі звабіў караля Стаха на паляванне, дзе вераломна яго забіў. Паміраючы, кароль Стах накладае праклён на Рамана і прадракае роду забойцы помсту да дванаццатага калена.
З таго часу па гіблай дрыгве маўкліва ляцяць коні ў ноч. Гэта дзікае паляванне караля Стаха гойсае па балоце, наводзячы жах па ўсім наваколлі і гатовае ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху.
А яшчэ начамі па старасвецкім доме Яноўскіх блукаюць Малы Чалавек Балотных Ялін і Блакітная Жанчына – прадвеснікі смерці. Ці зможа Беларэцкі дапамагчы Надзеі пазбегнуць няшчасцяў, ці зможа засцерагчы яе ад кашмарных зданяў?
…………………………..
Цена билетов: 16.00 руб.