СЯРОЖА ВЕЛЬМІ ТУПЫ
10 ліпеня | серада | 19.00
Роўд-муві Дзмітрый Данілаў | 16+
Малая зала
Пастаноўшчык:
Рэжысёр-пастаноўшчык: Дзяніс Фёдараў
Мастак-пастаноўшчык: Фёдар КАЛОДЗІЧ
Мастак па касцюмах: Таццяна КАРВЯКОВА
У ролях:
Сярожа - Міхаіл Ільіч
Першы кур'ер - Іван ГІЗМАНТ
Другі кур'ер - Вячаслаў ЦЫЦКОЎСКІ
Трэці кур'ер - Генадзь ЧУРЫКАЎ
Маша - Яўгенія Гадун

Дзе ён, той момант, калі штодзённае ператвараецца ў абсурднае?
Кур’еры прыносяць праграмісту Сярожы пасылку-сітуацыя штодзённая. Кур’еры адмаўляюцца пакідаць кватэру і загадкавую пасылку Сярожы не аддаюць — сітуацыя абсурдная. І няма ніякай магчымасці ў галоўнага героя гэтаму абсурду супрацьстаяць. Быццам не кур’еры з’явіліся да яго на парог, а сам лёс, нязломны рок.
П’еса сучаснага драматурга Дзмітрыя Данілава адкрыта для любых трактовак і інтэрпрэтацый. У пастаноўцы Дзяніса Фёдарава гэтая дзіўная гісторыя ператвараецца ў падарожжа па жыцці сучаснага чалавека. Як і мы, Сярожа настолькі пагружаны ў гаджэты, што лёгка зліваецца з імі і губляе сувязь з рэальнасцю. Але ў любы момант гэтая рэальнасць можа з’явіцца на парог.
Дзмітрый Данілаў-лаўрэат тэатральнай прэміі “Залатая маска-2018 «у намінацыі» праца драматурга «за п’есу»чалавек з Падольска”.

Працягласць 1ч. 20 хв.
Прэм’ера — 2 мая 2019