Театр в лицах
«Белая Вежа»«Белая Вежа»
Симфонический оркестр
РепертуарИсторияАктерское отделениеПресс-центрКонтакты
Главная / Репертуар / ДАРОЖКА МАЯ

ДОРОЖКА МАЯ



Аўтар i выканаўца – Іван Кірчук (лiдэр этна-трыа "Троiца")

«ДАРОЖКА МАЯ …»
монаспектакль па матэрыялах беларускага фальклору


Кажуць Старыя Людзі, што жылі на Нашай Зямлі некалі Багі. Дужымі былі, моцнымі. Сябравалі з Сонейкам, Месячыкам, з Зоркамі размаўлялі. Ведалi чароўныя словы ад вятроў і грымот. Ваду, Агонь Пушчы сваімі Дзецьмі лічылі.
Шмат усаго ведалі, лекавалі словам, нават думкамі.
Жылі добра, замоўныя словы, мелодыі гаючай сілы сваім дзецям пераказвалі, каб i Тыя валодалі Ведамі.
Ніхто не памятае, калі i чаму яны пачалі губляць гэты Дар. 3 цягам Часу амаль усе Веды загiнулі ў сівых Стагодзях. Многае змянілась з Тых Часоў. Але, ціxa… Прыслухайцеся уважліва.
Гэта праз Вякі цягнуцца да нас Чароуныя словы i гаючыя гукі ад Прашчураў.
Ёсць Туды дарожі-сцяжыні.
Я ведаю іх. Пойдзем разам…


“Дарожка мая” – гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет.
Рыхтавалась гэтая пастаноўка год, а матэрыялы да сцэнарыя збipaлiся амаль дзесяцiгоддзе. У праграме можна будзе пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў рытуалах. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Акрамя гэтага будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

Спектакль складаецца з 12 рытуальных частак: Анёл-АхоўнікЗалатыя ключыРозгарыВадзiца-царыцаЧарыВогненная ракаРай Божы дарПані Ўсяго Свету3ямля-MaціЙгрышчайкаПродкі

"Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да cваіх каранёу, да Продкау, бо без ix    не было б нас, не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых  нізкі паклон".    Іван Кірчук

 

 

СМОТРЕТЬ РОЛИК СПЕКТАКЛЯ:
https://www.youtube.com/watch?v=mNXycwpiHCs&app=desktop
https://www.youtube.com/watch?v=se8JyqFaX00

 

Працяг: 1 гадзiна 20 хвiлiн, на беларускай мове.